Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эрга́стул

(лац. ergastulum = турма, месца працы)

турма для рабоў у Стараж. Рыме, пераважна падземная, у якой вязні, закутыя ў кайданы, выконвалі асабліва цяжкую работу.

эргастэ́рый

(гр. ergasterion)

майстэрня ў Стараж. Грэцыі, дзе працавалі рабы.

эргастэры́н

(ад фр. ergot = спарыш + гр. stereos = цвёрды)

арганічнае рэчыва, цыклічны спірт групы стэрынаў, які ад дзеяння ультрафіялетавых прамянёў ператвараецца ў антырахітычны вітамін Д2; змяшчаецца ў дражджах, грыбах, злаках.

эргатамі́н

(ад фр. ergot = спарыш + аміны)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры матачных кровацячэннях, атаніі маткі, мігрэні.

эргаты́зм

(ад фр. ergot = спарыш)

атручванне жывёлы і чалавека зернем злакаў, мукой, зерневымі адходамі, пашкоджанымі спарыннёй.

эргаты́н

(ад фр. ergot = спарыш)

лекавы прэпарат, ачышчаны рэдкі экстракт злакаў, які з’яўляецца адным з кроваспыняльных сродкаў.

эргаты́ў

(ад гр. ergates = дзеючая асоба)

лінгв. склон дзеючай асобы ў мовах (тыпу грузінскай), якія адрозніваюць склон дзеяча (суб’екта пераходнага дзеяслова) і недзеяча (аб’екта пераходнага дзеяслова і суб’екта непераходнага).

эргаты́ўны

(ад эргатыў)

э-ая канструкцыя — сінтаксічная канструкцыя сказа з пераходным дзеясловам, калі назоўнік, што абазначае рэальную дзеючую асобу (агенс), стаіць у эргатыве, а аб’ект — у абсалютным склоне.

эрго́граф

(ад гр. ergon = праца, работа + -граф)

прыбор для графічнага запісу ступені фізічнай працаздольнасці чалавека.

эрго́метр

(ад гр. ergon = праца, работа + -метр)

прыбор для выканання механічнай работы пры даследаванні працаздольнасці і функцыянальных змен, якія адбываюцца ў арганізме чалавека ў працэсе працы.