Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпо́ха

(гр. epoche = прыпынак)

1) перыяд часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і г.д., які адрозніваецца ад другога такога ж перыяду значнымі зменамі, падзеямі (напр. э. Адраджэння);

2) частка геалагічнага перыяду (напр. верхняя э. мелавога перыяду мезазойскай эры);

3) астр. момант, з якога пачынаецца адлік часу, звязаны з рухам якога-н. нябеснага цела.

эпсамі́т

(англ. epsomite, ад Epsom = назва англ. горада)

мінерал класа сульфатаў белага колеру, часам бясколерны, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, хімічнай прамысловасці для атрымання магніевых прэпаратаў; горкая соль.

э́пуліс эпулі́с

(ад эпі- + гр. ulon = ясна)

дабраякасная пухліна дзясен, якая назіраецца часцей за ўсё пры пастаянным раздражненні тканкі дзясен.

эпю́р

(фр. épure = чарцёж)

1) чарцёж праекцый, кропак, ліній, фігур, цел на плоскасці;

2) графік залежнасці адной велічыні ад другой (напр. у тэорыі машын і механізмаў э. адлюстроўвае змену хуткасці або паскарэння па даўжыні стрыжня).

э́ра

(лац. aera)

1) момант, з якога вядзецца летазлічэнне і сама сістэма летазлічэння (напр. новая э);

2) вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга (напр. э. касманаўтыкі);

3) самая буйная адзінка храналагічнага падзелу геалагічнай гісторыі Зямлі (напр. мезазойская э., палеазойская э.); падраздзяляецца на геалагічныя перыяды.

эра́рый

(лац. aerarium, ад aes = медзь, грошы)

дзяржаўная казна ў Стараж. Рыме.

э́рас

(гр. eros, ад Eros = імя бога кахання ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

моцнае пачуццё, цяга; каханне.

эратама́нія

(ад гр. eros, -otos = каханне + манія)

хваравіта павышаная палавая ўзбуджальнасць; псіхічнае расстройства на эратычнай глебе.

эраты́зм

(фр. erotisme, ад гр. eros, -otos = каханне)

празмерная пачуццёвасць, павышаная палавая ўзбуджальнасць; празмерная цікавасць да палавых пытанняў.

эраты́чны1

(гр. erotikos)

пачуццёвы, прасякнуты залішняй пачуццёвасцю; звязаны з эратызмам.