Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-граф

(гр. grapho = пішу)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае асобу, што піша, або прыбор, што запісвае.

графа́

(гр. graphe = рыса, лінія)

1) паласа або слупок паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі ў табліцах, канторскіх кнігах, класных журналах і інш.;

2) раздзел тэксту; рубрыка 2.

графа-

(гр. grapho = пішу)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да пісьма, почырку, чарчэння».

графало́гія

(ад графа- + -логія)

вучэнне аб почырку, даследаванне яго з пункту погляду адлюстравання ў ім характару і псіхічнага стану таго, хто піша.

графама́н

(ад графа- + -ман)

чалавек, ахоплены графаманіяй.

графама́нія

(ад графа- + манія)

цяга да пісання літаратурных твораў у асоб, пазбаўленых таленту.

графаме́трыя

(ад графа- + -метрыя)

раздзел крыміналістычнай тэхнікі, які вывучае почырк, распрацоўвае методыку ідэнтыфікацыі (вызначэння) асобы па яе рукапісах.

графаспа́зма

(ад графа- + спазма)

сутарга, якая ўзнікае ў пальцах пры спробе пісаць, выкліканая захворваннем нервовай сістэмы.

графаста́тыка

(ад графа- + статыка)

раздзел механікі, які разглядае спосабы рашэння задач, што датычаць раўнавагі сіл, пры дапамозе графічнага метаду.

графеко́н

(ад графа- + гр. eikon = адлюстраванне)

кінескоп з двума накіраванымі пучкамі электронаў, адзін з якіх запісвае тэлевізійнае або радыёлакацыйнае адлюстраванне, а другі счытвае яго.