Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

квінтэсе́нцыя

(с.-лац. quinta essentia = пятая сутнасць)

аснова, самая сутнасць чаго-н.

квінтэ́т

(іт. quintetto)

1) музычны твор для пяці інструментаў або галасоў;

2) ансамбль з пяці выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).

квінці́ла

(ісп. quintillo, ад лац. quintus = пяты)

страфа з пяці вершаваных радкоў, злучаных дзвюма рыфмамі або клаўзуламі, пяцірадкоўе.

квіпракво́

(лац. qui рго quo = літар. хто замест каго)

непаразуменне, што ўзнікла ў выніку таго, што адна асоба, паняцце, рэч прынята за другую;

2) перан. блытаніна, неверагодная прыгода.

квірына́л

(лац. Quirinalis = назва аднаго з сямі пагоркаў, на якіх узнік Рым)

урад у манархічнай Італіі.

квіры́ты

(лац. quirites)

афіцыйная назва паўнапраўных грамадзян у Стараж. Рыме.

кві́слінг

(нарв. W. Quisling = прозвішча лідэра фашысцкай партыі ў Нарвегіі ў 1933—1945 гг.)

перан. здраднік радзімы.

квіт

(польск. kwit < с.-в.-ням. quit, ад с.-лац. quitus = вольны)

тое, што і квітанцыя.

квіта́нцыя

(ст.-польск. kwitancyja, ад с.-лац. quietantia)

афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго-н. грошай, каштоўнасцей, дакументаў (напр. паштовая к.).

кво́рум

[лац. quorum (praesentia sufficit) = якіх (прысутнасць дастатковая)]

колькасць прысутных на якім-н. сходзе, пасяджэнні, неабходная для прызнання яго рашэнняў сапраўднымі.