Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бензіды́н

[ад с.-лац. benzoe = духмяны сок + гр. dyn(amoo) = узмацняю]

арганічнае злучэнне, бясколерныя крышталі, якія цямнеюць на святле і паветры; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў.

бензі́л

(ад с.-лац. benzoe = духмяны сок)

прасцейшы спірт араматычнага рада, бясколерная вадкасць з прыемным пахам.

бензілпеніцылі́н

(ад бензіл + пеніцылін)

антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры запаленчых працэсах.

бензілхлары́д

(ад бензіл + хларыд)

арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца для атрымання бензілавага спірту.

бензі́н

(фр. benzine, ад с.-лац. benzoe = духмяны сок)

бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.

бензо́й

(с.-лац. benzoe = духмяны сок)

смала стыраксавага дрэва, якое расце ў паўд.-Зах. Азіі і на Малайскіх астравах.

бензо́йны

(ад бензой)

які мае адносіны да бензою (напр. б-ая кіслата, б-ая смала).

бензо́л

(фр. benzol, ад с.-лац. benzoe = духмяны сок)

арганічнае злучэнне, бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы каменнага вугалю і нафты.

бенітаі́т

(ад англ. San-Benita = назва акругі ў штаце Каліфорнія ЗША)

мінерал, тытанасілікат барыю белага, сіняга колеру або бясколерны; выкарыстоўваецца як паўкаштоўны камень.

бенкаі́н

[ад бен(зол) + (ка)каін]

болесуцішальны лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца ў стаматалагічнай практыцы.