Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сілімані́т

[ад англ. B. Sylliman = прозвішча амер. мінералога (1779—1864)]

мінерал класа сілікатаў шэрага, светла-бурага і бледна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца ў керамічнай вытворчасці, для атрымання сілуміну.

сіліцы́ды

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

злучэнні крэмнію з металамі, якія выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя матэрыялы, у хімічным апаратабудаванні, як паўправаднікі і інш.

сілі́цый

(лац. silicium, ад silex, -icis = крэмень)

тое, што і крэмній.

сіліцы́раванне

(ад лац. silicium = крэмній)

насычэнне паверхневых слаёў сталі крэмніем, каб павысіць яе стойкасць супраць карозіі.

сіліцыфіка́цыя

(ад сіліцый + -фікацыя)

узбагачэнне горных парод крэменязёмам.

сіло́н

(чэш. silon)

гандлёвая назва паліяміднага валакна, якое выраблялася ў Чэхаславакіі.

сілумі́н

[ад сіл(іцый) + (ал)юміній]

група лёгкіх кіслотаўстойлівых процікаразійных алюмініевых сплаваў з дабаўленнем крэмнію; выкарыстоўваецца пераважна ў хімічным машынабудаванні.

сілу́р

(лац. Silures = назва кельцкага племені, што насяляла паўвостраў Уэльс у Англіі)

трэці перыяд палеазою ў геалагічнай гісторыі Зямлі; працягваўся 25—30 млн. гадоў; падраздзяляецца на 2 аддзелы — верхні і ніжні.

сілуры́йскі

(ад сілур);

с. перыяд — тое, што і сілур.

сілуэ́т

(фр. silhouette, ад Е. de Silhouette = прозвішча фр. міністра 18 ст.)

1) контурнае аднатоннае адлюстраванне чаго-н. на іншым фоне або выразны контур прадмета;

2) абрысы чаго-н., якія віднеюцца ў тумане, у цемры, на вялікай адлегласці;

3) знешні контур аб’екта ў архітэктуры і скульптуры.