Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эгіры́н

(ад ст.-сканд. Egir = імя бога мора ў скандынаўскай міфалогіі)

пародаўтваральны мінерал групы піраксенаў падкласа ланцужковых сілікатаў.

эгрэ́т

(фр. aigrette = грэбень, султан)

пяро ці пучок пёраў, якія тырчаць уверх як упрыгожанне жаночых галаўных убораў.

эгутэ́р

(фр. égoutteur)

валік папераробнай машыны, якім выраўноўваюць паверхню папяровага палатна і часткова выціскаюць з яго ваду, а часам выдаўліваюць на паперы вадзяныя знакі.

эдаго́ніум

(н.-лац. oedogonium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. эдагоніевых, якая пашырана пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах.

эдафі́чны

(ад гр. edaphos = глеба);

э-ыя фактары — глебавыя ўмовы, якія ўплываюць на жыццё і пашырэнне жывёл.

эдафо́н

(ад гр. edaphos = грунт, зямля)

сукупнасць усіх жывых істот, што жывуць у грунце.

эдо́метр

(ад гр. edaphos = грунт, зямля + -метр)

прыбор для вымярэння шчыльнасці грунту.

-эдр

(гр. edra = грань, старана)

канцавая частка назваў многаграннікаў.

эды́кт

(лац. edictum)

1) праграма дзейнасці старажытнарымскіх магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду;

2) асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

эды́кула

(лац. aedicula, ад aedes = пакой)

архіт. невялікі дэкаратыўны будынак або дэталь яго ў выглядзе дзвюх калон, якія падтрымліваюць франтон.