Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

функцыяне́р

(фр. fimctionnaire, ад лац. fimctio = выкананне)

асоба, якая выконвае пэўную функцыю; актывіст грамадскай арганізацыі.

функцыяні́раваць

(ад лац. fimctio, -onis = выкананне)

выконваць свае функцыі, дзейнічаць, працаваць.

фунт1

(польск. fimt < ням. Pfimd, ад лац. pondus = вага, гіра)

старая мера вагі ў многіх краінах, якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы (ад 317,6 да 560 г).

фунт2

(англ. pound, ад лац. pondus = вага, гіра)

грашовая адзінка Англіі, Лівана, Судана і некаторых іншых краін (напр. ф. стэрлінгаў).

фу́ра

(польск. fura, ад ням. Fuhre)

1) вялікая крытая павозка для перавозкі грузаў;

2) крыты кузаў на калёсах, машыне і інш.

фура́ж

(фр. fourrage)

корм для коней, скаціны, птушак.

фуражы́р

(фр. fourrageur)

1) асоба, якая адказвае за захоўванне і выдачу фуражу (напр. ф. эскадрона);

2) уст. ваеннаслужачы, які прызначаўся для нарыхтоўкі фуражу.

фурго́н

(фр. fourgon)

1) крытая конная павозка;

2) закрыты кузаў на аўтамашынах, прычэпах для перавозкі грузаў.

фур’е́р

(фр. foumer)

ваеннаслужачы малодшага каманднага саставу ў некаторых арміях, які займаецца раскватараваннем войска і забеспячэннем роты, эскадрона правіянтам і фуражом.

фур’еры́зм

[ад фр. K. Fourier = прозвішча фр. мысліцеля (1772—1837)]

канцэпцыя ўтапічнага сацыялізму, распрацаваная Ш. Фур’е і яго паслядоўнікамі.