Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кве́стар

(лац. quaestor)

1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая ажыццяўляла розныя функцыі (адміністратыўныя, судовыя, фінансавыя);

2) службовая асоба, якая загадвае адміністрацыйна-гаспадарчай часткай у парламентах некаторых заходнееўрапейскіх краін;

3) паліцэйскі чын у Італіі.

квесту́ра

(лац. quaestura)

1) пасада і абавязкі квестара;

2) мясцовае паліцэйскае ўпраўленне ў Італіі.

квіеты́зм

(фр. quietisme, ад лац. quietis = спакойны, бестурботны)

1) містычнае вучэнне ў каталіцызме, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця;

2) непраціўленне, пасіўныя адносіны да жыцця.

квіз

(англ. quiz)

радыё- або тэлевізійная гульня ў пытанні і адказы на розныя тэмы з прызамі для пераможцаў; літаратурная, музычная ці якая-н. іншая віктарына.

квікстэ́п

(англ. quickstep = літар. хуткі крок)

разнавіднасць хуткага факстроту, парны англійскі танец свабоднай кампазіцыі.

квіна́рый

(лац. quinarius = пяціскладовы)

рымская сярэбраная манета, якую чаканілі з перапынкамі ад 269 г. да н.э. да 3 ст. н.э.

кві́нта

(лац. quinta = пятая)

1) муз. пятая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней;

2) самая высокая па тону струна скрыпкі.

квінта́л

(ісп. quintal, ад ар. qintar)

мера вагі ў многіх краінах Лац. Амерыкі, роўная 100 фунтам (лібрам).

квінто́ль

(ад лац. quintus = пяты)

муз. пяцідольная рытмічная фігура.

квінтыльён

(фр. quintillion)

лік, які запісваецца ў выглядзе адзінкі з 18 нулямі, а ў некаторых краінах (напр. у Англіі, Германіі) з 30 нулямі.