Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гранулацы́ты

(ад гранула + -цыты)

лейкацыты (базафілы, нейтрафілы, эазінафілы), у цытаплазме якіх змяшчаюцца бялковыя гранулы (параўн. агранулацыты).

грануле́за

(фр. granulose)

растваральная састаўная частка крухмалу.

гранулёма

(ад лац. granulum = зярнятка + -ома)

запаленчае разрастанне тканкі ў чалавека і жывёл пры розных інфекцыйных хваробах (напр. туберкулёзе, сіфілісе), а таксама калі ў арганізм трапляюць іншародныя целы (асколкі снарада, кулі і інш.).

гранулі́ты

(ад лац. granulum = зярнятка + -літ)

група выбуховых рэчываў прасцейшага складу, у якіх гранулы аміячнай салетры прамочаны вадкім палівам і апудраны дрэўнай мукой.

гранулява́ць

(ад лац. granulum = зярнятка)

надаваць якому-н. рэчыву форму зярнят, невялічкіх камячкоў.

грануля́цыя

(ад лац. granulum = зярнятка)

1) наданне якому-н. рэчыву формы зярнят, невялічкіх камячкоў;

2) новая тканка, якая разрастаецца пры загойванні раны і часта мае зярністы выгляд;

3) астр. бачная зярністасць сонечнай паверхні.

гран-па́

(фр. grand pas)

танцавальная форма ў балеце, якая складаецца з некалькіх частак, аб’яднаных агульным зместам.

гран-пры́

(фр. grand prix = вялікі прыз)

самая высокая ўзнагарода на некаторых музычных конкурсах, кінафестывалях, выстаўках.

грапталі́ты

(ад гр. graptos = напісаны + -літ)

вымерлыя марскія каланіяльныя арганізмы, якія належалі да паўхордавых; вялі свабодны або прымацаваны спосаб жыцця; жылі ў палеазоі.

грасге́ймія

(н.-лац. grossheimia)

травяністая расліна сям. складанакветных з аблісцелымі, апушанымі сцёбламі і ярка-жоўтымі кветкамі, пашыраная на Каўказе, у Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.