Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

госпіталье́ры

(фр. hospitaliers)

члены каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Палесціне ў 12 ст. у перыяд крыжовых паходаў.

го́тыка

(іт. gotiko = гоцкі, ад ням. Got = гот)

архітэктурны стыль позняга еўрапейскага сярэдневякоўя (12—16 ст.), які характарызаваўся лёгкасцю высокіх спічастых збудаванняў, зграбнасцю разнастайнай каменнай разьбы, вітражамі.

гофма́йстар

(ням. Hofmeister)

прыдворная пасада ў сярэдневяковай Германіі, а ў 18 — пач. 20 ст. прыдворны чын у Расіі.

гофма́клер

(ням. Hofmakler)

галоўны маклер на фондавай або таварнай біржы.

гофма́ршал

(ням. Hofmarschall)

прыдворная пасада ў сярэдневяковай Германіі, а пазней прыдворны тытул у радзе манархічных краін.

гофр

(фр. gaufre = літар. вафля)

тонкія металічныя, азбестацэментныя, фанерныя і іншыя лісты са складкаватай хвалепадобнай паверхняй; выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, машынабудаванні.

гохуа́

(кіт. го-хуа)

традыцыйная школа кітайскага жывапісу вадзянымі фарбамі на шаўковых і каляровых скрутках.