Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіама́нг

(малайск. siainan)

чалавекападобная малпа сям. гібонаў, якая пашырана на востраве Суматра і паўвостраве Малака.

сібары́т

(гр. sybarites = жыхар старажытнагрэчаскай калоніі Сібарыс)

распешчаны, раздураны раскошаю чалавек, багаты спешчаны гультай.

сібіля́нты

(лац. sibilans, -ntis = свісцячы)

лінгв. пярэднеязычныя фрыкатыўныя зычныя гукі (с, з, ш, ж).

сі́бсы

(англ. sibs)

патомкі адных бацькоў, родныя браты і сёстры, але не блізняты.

сівапітэ́к

(н.-лац. sivapithecus)

вымерлая чалавекападобная малпа, рэшткі якой знойдзены ў міяцэнавых адкладах Індыі і Усх. Афрыкі.

сіві́ла

(гр. sibylla = прарочыца)

жанчына-прарочыца ў старажытных грэкаў, рымлян, яўрэяў.

сіга́ра

(фр. cigare, ад ісп. cigarro)

тое, што і цыгара.

сігарэ́та

(фр. cigarette)

тое, што і цыгарэта.

сігілагра́фія

(ад лац. sigillum = пячатка + -графія)

тое, што і сфрагістыка.

сігіля́рыі

(н.-лац. sigillaria, ад лац. sigillaria = адбіткі)

вымерлыя дрэвы аддзела дзеразападобных, якія існавалі ў другой палавіне палеазою; мелі калонападобны ствол з укрытай доўгім мечападобным лісцем верхавінай.