Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэктыфіка́цыя

(с.-лац. rectificatio = выпраўленне)

ачыстка вадкіх рэчываў ад прымесяў паўторнай перагонкай у спецыяльным перагонным апараце.

рэкультывава́ць

(ад рэ- + культываваць)

праводзіць рэкультывацыю.

рэкультыва́цыя

(ад рэ- + культывацыя)

1) вяртанне чаго-н. да культурнага стану;

2) аднаўленне ўрадлівасці глебы.

рэкупера́тар

(лац. recuperator = які атрымлівае зноў)

апарат для рэкуперацыі.

рэкупера́цыя

(лац. recuperatio - атрыманне зноў)

улоўліванне зрасходаваных у рабочым працэсе газаў, пары для паўторнага выкарыстання.

рэкурсі́ўны

(ад лац. recursio = вяртанне);

р-ыя функцыі — функцыі, значэнні якіх для дадзенага аргумента вылічваюцца з дапамогай значэнняў для папярэдніх аргументаў.

рэкурэ́нтны

(лац. recurrens, -ntis = які вяртаецца)

які дае магчымасць адшукваць значэнне якой-н. велічыні па знойдзеных раней іншых значэннях гэтай жа велічыні.

рэкурэ́нцыя

(ад лац. recurre = вяртацца)

паўторнае з’яўленне ў больш позні геалагічны час формаў, уласцівых больш ранняму геалагічнаму перыяду.