Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кватар’е́р

(ням. Quartierherr)

службовая асоба ў вайсковых часцях, якая пры перамяшчэнні войска пасылаецца ўперад для падрыхтоўкі кватэр або выбару бівакоў.

кватарма́йстар

(ням. Quartiermeister)

службовая асоба ў арміях некаторых краін, якая займаецца размяшчэннем войск па кватэрах і забеспячэннем іх харчамі і фуражом.

кватрачэ́нта

(іт. quattrocento = чатырыста)

італьянская назва 15 ст., перыяду ранняга Адраджэння ў італьянскай культуры.

кватэ́ра

(польск. kwatera, ад ням. Quartier)

1) частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад;

2) памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля;

3) мн. месца размяшчэння войск у населеным пункце.

кватэ́рка

(польск. kwaterka)

даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (0,17644 л).

кватэрніе́ны

(фр. quaternion, ад лац. quaterni = па чатыры)

сістэма лікаў, што мае чатыры адзінкі, для якой справядлівыя ўсе асноўныя законы дзеянняў, акрамя камутатыўнага закона множання.