Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэхало́т

(ад рэха + лот)

1) гідраакустычны навігацыйны прыбор для вызначэння глыбіні марскога дна пад кілем судна;

2) прыбор для замервання ўзроўню вадкасці ў нафтавых свідравінах.

рэхары́фма

(ад рэха + рыфма)

рыфма, у якой другое сугучнае слова, звычайна аднаскладовае ці двухскладовае, паўтарае частку папярэдняга.

рэхаэнцэфалагра́фія

(ад рэха + энцэфалаграфія)

метад ультрагукавой дыягностыкі захворванняў галаўнога мозгу.

рэхаэнцэфаласко́п

(ад рэха + гр. enkephalos = мозг + -скоп)

прыбор для выяўлення арганічных змен у цэнтральнай нервовай сістэме.

рэ́ці

(алб. rrethi)

асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Албаніі.

рэці́на

(лац. retina = сетка)

святлоадчувальная абалонка вока, сятчатка.

рэціні́т

(ад рэціна)

запаленне рэціны.

рэцірава́цца

(рус. ретироваться, ад фр. se retirer)

1) уст. адступаць;

2) перан. адыходзіць, знікаць (напр. р. з месца падзей).

рэціра́да

(фр. retirade)

1) уст. адступленне войскаў;

2) умацаванае месца ў крапасных збудаваннях і на палявых пазіцыях для абароны ў выпадку адступлення;

3) іран. ухіленне ад рашучых дзеянняў.

рэцыдыві́ст

(ад лац. recidivus = які аднаўляецца, варочаецца)

асоба, якая пасля адбывання пакарання за злачынства, паўторна зрабіла злачынства.