Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-цытоз

(гр. kytos = клетка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «клетка».

цыто́ліз

(ад цыта- + -ліз)

разбурэнне жывёльных і раслінных клетак шляхам поўнага або частковага іх растварэння.

цы́тра

(ням. Zither, ад гр. kithara = кіфара)

струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай драўлянай прамавугольнай з адным фігурна выразаным бокам скрынкі, на якой размешчаны грыф з металічнымі ладамі і струнамі.

цытраванілі́н

(ад лац. citrus = лімоннае дрэва + ванілін)

парашок ад галаўнога болю.

цытравані́ль

(ад лац. citrus = лімоннае дрэва + ваніль)

тое, што і цытраванілін.

цытра́ль

[ад лац. citrus = лімоннае дрэва + аль(дэгід)]

арганічнае злучэнне, альдэгід, жоўтая вадкасць з лімонным пахам; выкарыстоўваецца ў парфумерыі, харчовай прамысловасці, медыцыне.

цытрамо́н

(ад лац. citrus = лімоннае дрэва)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры галаўных болях, неўралгіі.

цытра́ты

(ад лац. citrus = лімоннае дрэва)

солі або эфіры лімоннай кіслаты.

цытро́н

(іт. citrone, ад лац. citrus = лімоннае дрэва)

1) вечназялёная кустовая цытрусавая расліна сям. рутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама буйны жоўты ці аранжавы плод гэтай расліны, падобны на лімон;

2) сорт цукерак з памадкаю.

цы́трус

(лац. citrus = лімоннае дрэва)

вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках (у ліку відаў — апельсін, грэйпфрут, лімон, мандарын і інш.), а таксама плод гэтай расліны.