Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэгрэ́с

(лац. regressus = адваротны рух)

1) упадак у развіцці чаго-н., рух назад (напр. р. культуры); проціл. прагрэс 1;

2) спрашчэнне будовы арганізмаў жывёл і раслін у працэсе іх гістарычнага развіцця (напр. знікненне стрававальнай сістэмы ў многіх паразітаў);

3) права асобы, якая выконвала даручэнні іншай асобы, патрабаваць ад яе кампенсаваць затраты.

рэгрэса́нт

(ад лац. regressio = вяртанне)

асоба, якая прад’яўляе зваротнае патрабаванне да іншай асобы аб кампенсацыі затрат, што яна зрабіла на карысць гэтай асобы (напр. заплаціла за што-н.).

рэгрэса́т

(ад лац. regressio = вяртанне)

асоба, супраць якой накіравана патрабаванне рэгрэсанта.

рэгрэсі́раваць

(ад лац. regressio = рух назад)

ісці назад у сваім развіцці, даходзіць да ўпадку, рэгрэсу.

рэгрэсі́ўны

(ад лац. regressus = адваротны рух)

які ў сваім развіцці ідзе назад, вядзе да рэгрэсу.

рэгрэ́сія

(лац. regressio = рух назад)

1) адступленне мора з занятай ім раней тэрыторыі, у выніку чаго пашыраецца суша (параўн. трансгрэсія 1);

2) імавернасная залежнасць сярэдняга значэння якой-н. велічыні ад іншай велічыні.

рэгта́йм

(англ. ragtime, ад rag = рваны + time = рытм)

1) танцавальная музыка амерыканскіх неграў, папярэднік джазу;

2) амерыканскі бальны танец.

рэ́гулы

(лац. regula = норма, правіла)

тое, што і менструацыя.

рэгулява́ць

(польск. regulować, ад лац. regulare)

1) прыводзіць што-н. у пэўную сістэму, падпарадкоўваць пэўнаму правілу;

2) наладжваць правільнае ўзаемадзеянне частак механізма.

рэгуля́рны

(лац. regularis = правільны)

1) раўнамерны, які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. р-ая інфармацыя);

2) пастаянны, арганізаваны па ўсіх правілах (напр. р-ая армія); проціл. ірэгулярны.