Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэальга́р

(фр. réalgar, ад ар. rahdž al gār = пыл капальні)

мінерал класа сульфідаў аранжавага, чырвонага колеру; руда мыш’яку.

рэа́льны

(с.-лац. realis = сапраўдны)

1) які існуе ў рэчаіснасці, сапраўдны, не ўяўны;

2) заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін, магчымасцей;

3) які можна практычна ажыццявіць (напр. р. план).

рэампута́цыя

(ад рэ- + ампутацыя)

паўторная ампутацыя, выпраўленне формы куксы з мэтай пратэзавання.

рэаніматало́гія

(ад рэанімацыя + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае метады ажыўлення арганізма чалавека, што знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, а таксама спосабы недапушчэння клінічнай смерці пры аперацыях.

рэанімато́лаг

(ад рэанімацыя + -лаг)

спецыяліст у галіне рэаніматалогіі.

рэаніма́цыя

(ад рэ- + лац animatio = ажыўленне)

сукупнасць мерапрыемстваў па ажыўленню чалавека, які знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, аднаўленне раптоўна страчаных функцый арганізма.

рэарганіза́цыя

(фр. réorganisation, ад лац. re- = зноў + с.-лац. organisatio = арганізацыя)

перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш.

рэаста́т

(ад гр. rheos = цячэнне + -стат)

прыстасаванне для рэгуліроўкі сілы току і напружання ў электрычным ланцугу.

рэата́ксіс

(ад гр. rheos = цячэнне, паток + таксіс)

рух некаторых ніжэйшых раслін, прасцейшых жывёл і асобных клетак (сперматазоідаў) насустрач току вадкасці.

рэатрапі́зм

(ад гр. rheos = цячэнне, паток + трапізм)

здольнасць некаторых раслін набываць пэўнае становішча адносна цячэння вады.