Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

квантытаты́ўны

(с.-лац. quantitativus)

кніжн. колькасны;

к-ае вершаскладанне — сістэма вершаскладання, заснаваная на колькасных суадносінах метрычных паказчыкаў у вершы.

квантыфіка́цыя

(ад лац. quantum = колысі + -фікацыя)

колькаснае выражэнне якасных прымет (напр. ацэнка ў балах майстэрства спартсменаў).

кварк

(англ. quark = нешта няпэўнае, містычнае — неалагізм ірландскага пісьменніка Дж.Джойса)

гіпатэтычная часціца, з якіх, як мяркуецца, складаюцца элементарныя часціцы (адроны).

ква́рта

[польск. kwarta, ад лац. quarta (pars) = чацвёртая частка]

1) невялікі металічны кубак для піцця;

2) даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца (0,70577 л);

3) муз. чацвёртая ступень дыятанічнай гамы; інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.

кварта́л

(польск. kwartał, ад с.лац. quartalis)

1) частка тэрыторыі горада- абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі;

2) чацвёртая частка года (3 месяцы);

3) адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.

квартэрдэ́к

(англ. quarterdeck)

прыўзнятая частка верхняй палубы ў кармавой частцы судна.

квартэро́н

(ісп. cuarterón, ад лац. quartus = чацвёрты)

назва асобы ў Амерыцы, адзін з продкаў якой у трэцім пакаленні быў неграм.

квартэ́т

(іт. quartetto)

1) музычны твор для чатырох інструментаў або галасоў;

2) ансамбль з чатырох выканаўцаў (музыкантаў або спевакоў).

кварц

(ням. Quarz)

1) найбольш распаўсюджаны мінерал, які сустракаецца ў выглядзе крышталёў і суцэльнай зярністай масы; двухвокіс крэмнію;

2) апрамяненне кварцавай лямпай з лячэбнай мэтай (назначыць к.).

кварцы́т

(ад кварц)

метамарфічная горная парода, якая складаецца пераважна з кварцу.