Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грамафо́н

(ад гр. gramma = літара, запіс + -фон)

апарат з рупарам для прайгравання пласцінак з гукавым запісам на іх.

граме́ма

(ад гр. gramma = рыса, мяжа)

лінгв. элементарная адзінка граматычнага значэння.

граміцыдзі́н

(ад дацк. Gram = прозвішча дацкага вучонага + лац. caedere = забіваць)

лекавы прэпарат, антыбіётык, які прымяняецца пры лячэнні гнойных ран.

грам-а́там

(ад грам + атам)

колькасць грамаў хімічнага элемента, роўная яго атамнай масе.

грам-мале́кула

(ад грам + малекула)

колькасць грамаў рэчыва, роўная яго малекулярнай масе.

грам-эквівале́нт

(ад грам + эквівалент)

колькасць грамаў хімічнага элемента або злучэння, роўная масе іх хімічных эквівалентаў.

гран

(лац. granum = зерне)

1) адзінка аптэкарскай вагі або вагі каштоўных металаў і камянёў, роўная 62,2 мг (у Англіі яна складае 64,8 мг);

2) перан. мізэрная велічыня.

гранадыяры́т

(ад лац. granum = зерне + дыярыт)

магматычная горная парода, якая складаецца ў асноўным з палявых шпатаў і кварцу, а таксама з рагавой субстанцыі, біятыту і інш.; выкарыстоўваецца як абліцовачны камень і друз.

граназа́н

(ад лац. granum = зерне + sanus = здаровы)

ртутна-арганічны ртуцьарганічны прэпарат для пратручвання насення перад пасевам.

грана́т1

(польск. granat, ад лац. granatus = зярністы)

дрэвавая або кустовая расліна сям. гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў субтропіках Азіі, а таксама буйны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю зярнят.