Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гомеамарфі́зм

(ад гр. homoiomorphos = з такой жа формай)

узаемна адназначнае непарыўнае адлюстраванне адной тапалагічнай прасторы ў іншай, для якой павернутае адлюстраванне таксама непарыўнае.

гомеапаля́рны

(ад гомеа- + гр. polos = вось, паварот);

г-ае злучэнне — хімічнае злучэнне, утворанае электроннай парай, агульнай для атамаў, якія спалучаюцца.

го́мруль

(англ. Home Rule = самакіраванне)

праграма аўтаноміі Ірландыі ў сістэме Брытанскай імперыі, высунутая ў 70-я гады 19 ст.

го́мстэд

(англ. homestead)

зямельны надзел, які атрымліваў грамадзянін ЗША ў 19 ст. паводле гомстэд-акта.

го́мстэд-акт

(ад гомстэд + акт)

закон аб зямельных надзелах у ЗША, прыняты ў маі 1862 г. у ходзе грамадзянскай вайны 1861—1865 гг.

гомф

(гр. gomphos = цвік)

орган прымацавання талома ліставатых лішайнікаў да субстрату.

гон

(гр. gonia = вугал)

тое, што і град.

-гон1

(гр. gonos = паходжанне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на сувязь з нараджэннем, паходжаннем.

-гон2

(гр. gonia = вугал)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «вугал».

го́нар

(польск. honor, ад лац. honor)

1) пачуццё грамадскай або асабістай годнасці; тое, што выклікае павагу;

2) павага, слава;

3) перавялічанае ўяўленне аб сваёй годнасці; фанабэрыстасць;

збіць г. — прымусіць каго-н. не задавацца.