Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрагастрагра́фія

(ад электра- + гастра- + -графія)

метад функцыянальнага даследавання страўніка, заснаваны на рэгістрацыі электрычных патэнцыялаў, што з’яўляюцца ў яго мышцах.

электрагіта́ра

(ад электра- + гітара)

гітара з электрычным узмацненнем гуку (звычайна ў джазе, эстрадным ансамблі).

электрагра́фія

(ад электра + -графія)

палігр. сукупнасць электрычных і магнітных спосабаў друкавання.

электрадамкра́т

(ад электра- + дамкрат)

грузапад’ёмны механізм з электрычным прыводам.

электрадына́міка

(ад электра- + дынаміка)

раздзел фізікі, які вывучае законы руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў (параўн. электрастатыка).

электрадынамо́метр

(ад электра- + дынамометр)

прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

электрадыфу́зія

(ад электра- + дыфузія)

дыфузія зараджаных часціц (іонаў) у газе, вадкасці пад дзеяннем знешняга электрычнага поля.

электрадыягно́стыка

(ад электра- + дыягностыка)

метад даследавання функцый нерваў і мышцаў пры дапамозе электрычнага току.

электрадыя́ліз

(ад электра + дыяліз)

ачышчэнне калоідных раствораў ад прымесей нізкамалекулярных злучэнняў у выніку дыфузіі ў электрычным полі.

электраізаля́цыя

(ад электра- + ізаляцыя)

1) адасабленне правадніка матэрыяламі з вельмі вялікім электрычным супраціўленнем;

2) тэхнічнае ўстройства, якое адасабляе праваднік ад навакольных прадметаў.