рэпрэзента́нт
(лац. repraesentans, -ntis)
кніжн. прадстаўнік каго-н., чаго-н.
рэпрэзентаты́ўны
(фр. représentatif, ад лац. repraesentare = прадстаўляць)
які мае ўласцівасці цэлага, з’яўляючыся яго часткай; характэрны.
рэпрэзента́цыя
(лац. repraesentatio)
кніжн. прадстаўніцтва каго-н., чаго-н.
рэпрэса́ліі
(с.-лац. represaliae, ад лац. reprehendere = затрымліваць)
кніжн. прымусовыя меры з боку адной дзяржавы ў адносінах да другой у адказ на неправамерныя дзеянні.
рэпрэсі́ўны
(ад рэпрэсія)
карны; які ставіць мэту прыпынення, прыдушэння чаго-н.
рэпрэ́сія
(лац. repressio = стрымліванне)
карная мера, пакаранне, якое прымяняецца дзяржаўнымі органамі.
рэпс
(фр. reps)
шчыльная ваўняная, баваўняная або шаўковая тканіна ў дробны рубчык.
рэпты́ліі
(ад лац. reptilis = які поўзае)
клас пазваночных жывёл, у які ўваходзяць яшчаркі, змеі, чарапахі, кракадзілы і дзюбагаловыя; паўзуны.
рэпута́цыя
(фр. réputation, ад лац. reputatio = вылічэнне; роздум)
агульная думка, якая склалася аб кім-н. (напр. незаплямленая р.).
рэсекве́нтны
(ад рэ- + лац. sequens, -ntis = наступны);
р-ая даліна — даліна прытока другога парадку кансеквентнай ракі, якая цячэ ў бок, што адпавядае падзенню пластоў горных парод.