Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэпетава́ць

(лац. repetere = паўтараць)

паўтараць чые-н. сігналы для таго, каб лягчэй было іх прыняць далёкімі караблямі ва ўмовах дрэннай бачнасці, а таксама як знак таго, што іх правільна зразумелі.

рэпеты́тар

(лац. repetitor = той, хто паўтарае)

той, хто дапамагае каму-н. засвойваць неабходныя веды.

рэпеты́цыя

(лац. repetitio = паўтарэнне)

1) развучванне або пробнае выкананне п’есы, музычнага і іншага твора перад пастаноўкай;

генеральная р. — апошняя рэпетыцыя перад выступленнем;

2) перан. папярэдняе пробнае выкананне, падрыхтоўка чаго-н.

рэпеці́р

(ням. repetieren = паўтараць)

гадзіннікавы механізм, які адбівае час (гадзіны, чвэрці гадзін), а таксама сам гадзіннік з такім механізмам.

рэпеці́раваць

(ням. repetieren, ад лац. repetere = паўтараць)

1) развучваць ролю ў п’есе, музычным і іншым творы, а таксама праводзіць пробнае выкананне твора перад пастаноўкай;

2) падрыхтоўваць каго-н., дапамагаючы яму ў вучобе.

рэпі́тэр

(англ. repeater)

прыбор, які ўзнаўляе на адлегласці паказанні асноўнага прыбора.

рэпланта́цыя

(ад рэ- + лац. plantatio = перасаджванне)

1) аперацыя па вяртанню страчанага органа або тканкі арганізма;

2) паўторная пасадка раслін.

рэ́пліка

(фр. réplique, ад лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць)

1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе;

2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;

3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.

рэплікава́ць

(лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць)

выступаць з рэплікамі, даваць кароткія заўвагі на словы субяседніка.

рэпліка́цыя

(англ. replication, ад лац. peplicatio = адбіццё)

біял. стварэнне падобнай сабе структуры; у малекулярнай генетыцы — падваенне малекул дэзаксірыбануклеінавай кіслаты, якое ляжыць у аснове перадачы спадчыннай інфармацыі ад клеткі да клеткі і ад пакалення да пакалення (параўн. рэдуплікацыя, трансляцыя 2, транскрыпцыя 4).