Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

метафлаэ́ма

(ад мета- + флаэма)

валакністая тканка маладых органаў раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы.

метафо́с

[ад мета- + фос(фар)]

фосфарарганічны прэпарат, які прымяняецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі ў сельскай гаспадарцы.

метафра́за

(ад мета- + фраза)

даслоўная перадача зместу або падрадковы пераклад вершаванага твора, падрадкоўнік для мастацкага перакладу.

метахрамазі́я

(ад мета- + гр. chroma = колер)

біял. уласцівасць клетак і тканак афарбоўвацца ў тон, які адрозніваецца ад колеру фарбавальніку.

метацэйнеры́т

(ад мета- + цэйнерыт)

мінерал, які адрозніваецца ад цэйнерыту меншай колькасцю вады і аптычнымі ўласцівасцямі; радыеактыўны.

метацэ́нтр

(ад мета- + цэнтр)

пункт перасячэння лініі, якая праходзіць праз цэнтр вагі выцесненай целам (суднам) вады, з плоскасцю сіметрыі гэтага цела.

мето́дыка

(гр. methodike)

1) сукупнасць метадаў, прыёмаў выканання якой-н. работы;

2) навука аб спосабах і прыёмах выкладання таго ці іншага прадмета ў пачатковай, сярэдняй і вышэйшай школе, а таксама падручнік, у якім яны апісваюцца.

мето́л

[ад мет(ыл) + (амінафен)ол]

арганічнае злучэнне класа фенолаў бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў фатаграфіі як праявіцель.

мето́п, мето́па

(гр. metope)

архіт. прамавугольная каменная пліта, аздобленая рэльефамі або жывапісам, паміж двума трыгліфамі ў фрызе дарычнага ордэра 2.

мето́рхіс

(н.-лац. methorchis)

гельмінт сям. апістархідаў, паразітуе ў жоўцевым пузыры і пячоначных ходах млекакормячых, чалавека і птушак.