Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэпартым’е́нта

(ісп. repartimiento = размеркаванне)

сістэма закабалення ў іспанскіх калоніях Амерыкі, якая заключалася ў размеркаванні паміж каланістамі зямель разам з карэнным насельніцтвам.

рэпарцёр

(англ. reporter)

работнік газеты, радыё, тэлебачання, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях мясцовага жыцця.

рэпатрыі́раваць

(лац. repatriare)

вяртаць на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.

рэпатрыя́нт

(п.-лац. repatrians, -ntis)

асоба, якая вяртаецца на радзіму ў выніку рэпатрыяцыі.

рэпатрыя́цыя

(с.-лац. repatriatio)

вяртанне на радзіму ваеннапалонных, бежанцаў, перасяленцаў.

рэпеле́нты

(англ. repellents, ад лац. repellens, -ntis = які адганяе)

хімічныя рэчывы для адпалохвання адпужвання насякомых, птушак, грызуноў, якія шкодзяць пасевам (параўн. атрактанты).

рэпе́лер

(англ. repeller, ад лац. repellere = адпіхаць, адбіваць)

1) адбіўны электрод у адбіўным клістроне;

2) ветракола ветравага рухавіка.

рэ́пер

(фр. repere = метка, знак, зыходны пункт)

1) замацаваны на мясцовасці геадэзічны знак, які паказвае вышыню дадзенага пункта зямной паверхні;

2) мат. сукупнасць лінейна незалежных вектараў, узятых у пэўным парадку і адкладзеных ад агульнага пачатку;

3) пункт на мясцовасці або ў паветры, па якім праводзіцца артылерыйская прыстрэлка з далейшым пераносам агню для паражэння цэлі.

рэпертуа́р

(фр. répertoire, ад п.лац. repertorium = спіс)

1) падбор п’ес, якія ідуць у тэатры ў пэўны прамежак часу;

2) сукупнасць роляў, музычных ці літаратурных твораў, якія выконваюцца артыстам, музыкантам, дэкламатарам.

рэперфара́тар

(ад рэ- + перфаратар)

электрамеханічны апарат, які адпаведна кодавай камбінацыі электрычных сігналаў прабівае дзіркі ў папяровай перфастужцы, каб перадаць гэтыя камбінацыі на адлегласць (наступнай станцыі).