Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстэрна́т

(ад лац. externus = знешні, вонкавы, старонні)

здача экзаменаў у навучальнай установе без навучання ў ёй.

экстэрытарыя́льны

(ад экс- + тэрытарыяльны)

які, як дыпламатычны прадстаўнік іншай краіны, карыстаецца асобнымі прывілеямі (недатыкальнасць асобы і жылля, непадлегласць мясцовым судам, вызваленне ад падаткаў і інш.).

экстэрыярыза́цыя

(ад лац. exterior = знешні)

пераход знутры наверх.

эксуда́т

(лац. exsudatum)

вадкасць, якая выдзяляецца пры запаленні ў выніку выхаду вадкай часткі, бялкоў і клетак крыві з дробных капілярных сасудаў і збіраецца ў тканках або поласцях цела (э. бывае серозны, гнойны, крывяністы і інш.); параўн. транссудат.

эксудаты́ўны

(лац. exsudativus)

які мае адносіны да эксудату, які суправаджаецца эксудацыяй.

эксуда́цыя

(лац. exsudatio)

працэс утварэння эксудату.

эксумбрэ́ла

(ад экс- + лац. umbra = цень)

знешні выпуклы бок парасона медуз.

эксфалія́цыя

(лац. exfoliatio)

мед. лускападобнае лушчэнне скуры.

эксцы́зія

(лац. excisio)

мед. вырэзванне кавалка якой-н. тканкі.

эксцытаты́ўны

(лац. excitatus)

моцны, рэзкі, яскравы; узбуджальны.