Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шыне́ль

(рус. шинель, ад фр. chenille)

форменнае паліто асобага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам.

шы́нка

(польск. szynka, ад ням. Schinken)

свіны кумпяк, адпаведным чынам прыгатаваны для ўжывання.

шыно́к

(польск. szynk, ад ням. Schenke)

карчма, невялікі пітны дом, дзе прадавалі спіртныя напіткі.

шыншы́ла

(ісп. chinchilla)

паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра.

шыньён

(фр. chignon)

жаночая прычоска з сабраных на патыліцы валасоў, звычайна накладных.

шы́рма

(ням. Schirm)

1) перасоўная перагародка з драўляных створак або з абцягнутых тканінай ці паперай рам;

2) перан. усё, што служыць для прыкрыцця сапраўдных мэт, спраў.

шырстрэ́к

(англ. sheer-strake, ад sheer = крывізна борта + strake = пояс)

верхні пояс бартавой абшыўкі корпуса судна.

шыфанье́р

(фр. chiffonnier)

шафа для бялізны і дробных рэчаў.

шы́фер

(ням. Schiefer)

пліткі або лісты з шэрага гліністага сланцу для пакрыцця даху.

шыферве́йс

(ням. Schicfcrweiß, ад Schiefer = сланец + Weiß = белая фарба)

устарэлая назва свінцовага бяліла.