Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэзідэ́нцыя

(лац. residentio = месцазнаходжанне)

месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, кіраўнік дзяржавы або высокапастаўленая адміністрацыйная асоба.

рэзістагра́фія

(ад лац. resisto = супраціўляюся + -графія)

вымярэнне супраціўлення сасудаў органа або часткі цела крывацёку.

рэзіста́нс

(фр. résistance, ад лац. resistere = супраціўляцца)

актыўнае амічнае супраціўленне пераменнаму электрычнаму току, частка імпедансу.

рэзі́стар

(англ. resistor, ад лац. resistere = супраціўляцца)

элемент электрычнага ланцуга, прызначаны для абмежавання току ў ім, чым ствараецца рэжым работы радыёлямпы, транзістарнага прыёмніка.

рэзісты́н

(ад лац. resistere = супраціўляцца)

сплаў медзі, марганцу і жалеза; выкарыстоўваецца пры вырабе супраціўлення электрычных награвальных прыбораў.

рэзісты́ўны

(англ. resistive)

які датычыць адпору;

р. узмацняльнік — прыстасаванне для ўзмацнення электрычных сігналаў, у якім нагрузкай актыўнага элемента з’яўляецца рэзістар.

рэзістэ́нтнасць

(ад лац. resistens, -ntis = процідзейны)

адпорнасць.

рэзнатро́н

[ад рэз(а)на(нс) + -трон]

лямпа для генерыравання і падмацоўвання сілавых ваганняў надвысокіх частот.

рэзо́л

[ад лац. res(ina) = смала + -ол]

сінтэтычная смала, якая атрымліваецца кандэнсацыяй фенолу і фармальдэгіду, выкарыстоўваецца для вырабу пластмас, лакаў, клею і інш.

рэзо́н

(фр. raison, ад лац. ratio, -onis = падстава, прычына)

доказ, разумная падстава, сэнс.