Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэгіяна́льны

(лац. regionalis = абласны)

які адносіцца да пэўнай мясцовасці — рэгіёна, краіны, групы краін (напр. р-ае пагадненне, р-ая нарада, р. слоўнік).

рэгіяна́рны

(ад лац. regio, -onis = вобласць)

мед. мясцовы (напр. р-ая анестэзія, р. кровазварот).

рэгла́мент

(фр. réglement, ад лац. regula = правіла)

1) сукупнасць правілаў, якія вызначаюць парадак дзейнасці дзяржаўнага органа, установы, арганізацыі;

2) парадак вядзення пасяджэнняў, канферэнцый, з’ездаў.

рэгламентава́ць

(фр. réglementer)

падпарадкоўваць устаноўленым правілам (напр. р. абавязкі).

рэгламента́цыя

(фр. réglementation)

падпарадкаванне ўстаноўленым правілам.

рэгла́н

(англ. raglan, ад Raglan = прозвішча англ. генерала 19 ст.)

фасон верхняга адзення, скроенага так, што рукавы з плячом складаюць адно цэлае.

рэгле́т

(фр. réglette, ад régler = лінеіць)

друкарскі прабельны матэрыял у выглядзе металічнай пласцінкі для запаўнення прабелу паміж строфамі верша або паміж загалоўкам і тэкстам.

рэгмаглі́пты

(ад гр. regma = трэшчына + glyptos = выдзеўбаны)

заглыбленні на паверхні метэарытаў, утвораныя ў выніку свідравальнага ўздзеяння зямной атмасферы ў час іх руху праз атмасферу з касмічнай хуткасцю.

рэграда́цыя

(лац. regradatio = вяртанне, адваротны рух)

вяртанне да папярэдняй стадыі глебаўтварэння.

рэгрэдые́нт

(лац. regrediens, -ntis = які не вяртаецца)

тое, што і рэгрэсант.