Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

квазістаты́чны

(ад квазі- + статычны);

к. працэс — працэс у фізічнай або хімічнай сістэме, які працякае настолькі марудна, што стан сістэмы ў любы момант часу можна лічыць раўнаважным.

ква́кер

(англ. quaker = літар. той, хто трасецца)

член хрысціянскай рэлігійнай секты, пашыранай у Англіі і ЗША, якая адмаўляе свяшчэннікаў, прапаведуе пацыфізм.

кваліме́трыя

(ад лац. qualis = які па якасці + -метрыя)

галіна навукі, якая вывучае і рэалізуе метады колькаснай ацэнкі якасці прадукцыі.

квалітаты́ўны

(лац. qualitativus)

якасны (напр. к-ыя змены).

кваліфікава́ць

(с.-лац. qualificare = акрэсліваць уласцівасці)

1) вызначаць ступень падрыхтаванасці да працы (напр. к. рабочага);

2) характарызаваць прадмет, дзеянне, адносячы яго да якой-н. катэгорыі (напр. к. тавары, к. паводзіны).

кваліфіка́цыя

(с.-лац. qualificatio)

1) ступень падрыхтаванасці чалавека да якой-н. працы (напр. спецыяліст высокай к-ыі);

2) рабочая прафесія, спецыяльнасць (напр. к. механіка);

3) характарыстыка прадмета, дзеяння, аднясенне яго да якой-н. катэгорыі (напр. к. тавараў масавага ўжытку).

квант

(ням. Quant, ад лац. quantum = колькі)

найменшая колькасць, на якую можа змяняцца дыскрэтная па сваёй прыродзе фізічная велічыня (дзеянне, энергія і інш.).

квантава́ць

(ад лац. quantum = колькі)

праводзіць дыскрэтызацыю.

квантаме́тр

(ад квант + -метр)

прыбор, які аналізуе хімічны састаў рэчыва па яго выпрамяненню.

ква́нтар

(ад лац. quantum = колькі)

лог. аператар, які пераводзіць адну слоўную форму ў другую.