Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

градые́нт

(лац. gradiens, -ntis = які крочыць)

1) фіз. мера павелічэння або змяншэння ў прасторы якой-н. фізічнай велічыні пры перамяшчэнні на адзінку даўжыні;

2) мат. вектар, які паказвае напрамак найхутчэйшага ўзрастання пэўнай функцыі 4.

градыентаме́тр

(ад градыент + -метр)

гравітацыйны прыбор для вымярэння гарызантальных кампанентаў градыента сілы цяжару.

градые́нтны

(лац. gradiens, -ntis = які крочыць);

г. вецер — раўнамерны гарызантальны рух паветра пры адсутнасці сілы трэння.

грам

(фр. gramme, ад лац. gramma < гр. gramma = дробная мера вагі)

асноўная мера масы ў СГС сістэме адзінак, роўная тысячнай долі кілаграма, або вазе 1 см​3 вады пры тэмпературы 4°С.

-грама

(гр. gramma = запіс)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «запіс», «графічнае адлюстраванне».

грамаме́тр

(ад грам + -метр)

дынамометр для вымярэння невялікіх намаганняў у розных прыборах і механічных сістэмах.

гра́мата

(гр. grammata = чытанне і пісьмо)

1) уменне чытаць і пісаць; пачатковыя звесткі з якой-н. галіны ведаў (напр. музычная г.);

2) афіцыйны пісьмовы дакумент, які засведчвае што-н.;

3) пісьмовы дакумент, пасланне як помнік старажытнай усходнеславянскай (у т.л. і старабеларускай) пісьменнасці.

граматало́гія

(ад гр. gramma, -atos = літара, знак + -логія)

навука аб пісьменнасці.

грама́тыка

(гр. grammatike)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму моўных формаў (марфалогія), сродкі і спосабы іх спалучэння ў сказе (сінтаксіс);

2) сукупнасць правіл словазмянення і спалучэння слоў у сказы, уласцівая якой-н. мове, а таксама кніга, у якой змешчаны гэтыя правілы (напр. нарматыўная г., школьная г).

граматыкаліза́цыя

(ад граматыка)

абстрагаванне слова або выразу ад канкрэтнага лексічнага зместу.