Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экстра-

(лац. extra = звыш, паза)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «звыш», «па-за», «дадаткова».

экстраакуля́рны

(ад экстра- + лац. ocularis = вочны)

якому ўласціва бачыць без дапамогі вачэй (напр. э. зрок).

экстраардына́рны

(лац. extraordinarius, ад extra = звыш, паза + ordinarius = звычайны)

1) надзвычайны, рэдкі (напр. э-ая сустрэча);

2) уст. пазаштатны;

э. прафесар — прафесар без кафедры (параўн. ардынарны 2).

экстравага́нтны

(фр. extravagant)

незвычайны, які разыходзіцца з агульнапрынятымі звычаямі (напр. э. учынак).

экстраваза́т

(ад экстра- + лац. vas = сасуд)

кроў, якая выліваецца з крывяносных сасудаў у тканкі або пустоты арганізма чалавека і жывёл.

экстравертія́ўны

(ад экстра- + лац. vertere = паварочваць)

павернуты вонкі.

экстрагава́ць

(лац. extrahere = выцягваць, здабываць)

рабіць экстракцыю.

экстрагляцыя́льны

(ад экстра- + лац. glacialis = ледзяны)

тое, што і перыгляцыяльны.

экстрады́цыя

(ад экс- + лац. traditio = перадача)

выдача замежнай дзяржаве асобы, якая ўчыніла злачынства.

экстразана́льны

(ад экстра- + гр. zone = пояс);

э-ая расліннасць — прыродная расліннасць, якая знаходзіцца за межамі ўтвараемай ёю расліннай зоны, па-за сваім асноўным арэалам.