Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эксперты́за

(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)

вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г.д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).

эксперыме́нт

(лац. experimentum)

1) навуковы вопыт, дослед;

2) наогул вопыт, выпрабаванне, праверка (смелы э.).

эксперыментава́ць

(лац. experimentare)

рабіць эксперыменты, праводзіць навуковыя доследы.

эксперымента́льны

(ад эксперымент)

які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце, з’яўляецца эксперыментам.

эксперымента́тар

(с.-лац. experimentator)

той, хто праводзіць навуковыя доследы; той, хто эксперыментуе.

экспірато́рны

(ад лац. expirare = выдыхаць)

заснаваны на экспірацыі, звязаны з экспірацыяй (напр. э. націск).

экспіра́цыя

(лац. expiratio)

выдых; выдыханне (параўн. інспірацыя).

эксплазі́вы

(фр. explosif = выбуховы, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

выбуховыя рэчывы.

эксплазі́ўны

(фр. explosif, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

лінгв. выбухны (зычны).

эксплазі́я

(фр. explosion = выбух, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

1) выкід вулканічнага матэрыялу на паверхню Зямлі, які суправаджаецца выбухам, выдзяленнем газаў і інш.;

2) лінгв. фаза артыкуляцыі выбухнога зычнага.