Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэкта́льны

(ад лац. rectum = прамая кішка)

які адносіцца да прамой кішкі (напр. р-ыя даследаванні).

рэ́ктар

(лац. rector = кіраўнік)

кіраўнік вышэйшай навучальнай установы.

рэктара́т

(с.-лац. rectoratus)

адміністрацыйна-навучальнае кіраўніцтва вышэйшай навучальнай установы на чале з рэктарам, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта кіраўніцтва.

рэктаскапі́я

(ад лац. rectum = кішка + -скапія)

агляд унутранай паверхні прамой і сігмападобнай кішак пры дапамозе рэктаскопа.

рэктаско́п

(ад лац. rectum = кішка + -скоп)

прыбор з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі, які выкарыстоўваецца ў рэктаскапіі.

рэктыфікава́ць

(с.-лац. rectificare = выпраўляць)

ачышчаць вадкія рэчывы ад прымесяў паўторнай перагонкай (напр. р. спірт).

рэктыфіка́т

(лац. rectificatus = выпраўлены)

спірт, ачышчаны ў выніку рэктыфікацыі.

рэктыфіка́тар

(лац. rectificator = які выпрамляе)

1) апарат для рэктыфікацыі;

2) рабочы, які займаецца рэктыфікацыяй.

рэктыфіка́цыя

(с.-лац. rectificatio = выпраўленне)

ачыстка вадкіх рэчываў ад прымесяў паўторнай перагонкай у спецыяльным перагонным апараце.

рэкультывава́ць

(ад рэ- + культываваць)

праводзіць рэкультывацыю.