Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэклама́цыя

(лац. reclamatio = пярэчанне, неадабрэнне)

прэтэнзія пакупніка, заява з патрабаваннем пакрыць расходы і аплаціць страты з прычыны дрэннай якасці прысланага тавару, прадукту, машыны і інш.

рэко́рд

(англ. record)

найлепшы вынік, дасягнуты ў якой-н. галіне, напр. у працы, спорце.

рэко́рдэр

(англ. recorder)

прыстасаванне ў гуказапісным апараце, якое ператварае электрычныя ваганні гукавой частаты ў механічныя ваганні разца, каб зафіксаваць гукі на гуканосьбіце.

рэ́крут

(ням. Rekrut)

салдат навабранец у некаторых еўрапейскіх арміях і ў дарэформеннай царскай Расіі.

рэкрышталіза́цыя

(ад рэ- + крышталізацыя)

працэс змены крышталічнага стану цела пад уздзеяннем розных фізічных фактараў, але без расплаўлення або растварэння цела.

рэкрэаты́ўны

(фр. récréatif, ад лац. recreare = аднаўляць)

які змяшчае ў сабе разважальныя элементы.

рэкрэацы́йны

(ад рэкрэацыя)

прызначаны для карыстання ў час адпачынку.

рэкрэа́цыя

(лац. recreatio = адпачынак)

1) перапынак паміж урокамі, лекцыямі;

2) дзейнасць чалавека ў вольны час, накіраваная на аднаўленне і ўмацаванне здароўя, фізічных і духоўных сіл, працаздольнасці.

рэкрэдыты́ў

(ад рэ- + лац. creditum = даверанае)

1) адзыўная грамата ўрада свайму дыпламатычнаму прадстаўніку ў іншай краіне;

2) ліст, які адмяняе акрэдытыў.

рэ́кта

(англ. recto, ад лац. rectus = прамы)

тэкст, надрукаваны толькі на правай старонцы разгорнутай кнігі.