Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эхінацэ́я

(н.-лац. echinacea)

травяністая расліна сям. складанакветных з шурпатым ланцэтным лісцем і пурпуровымі або чырвона-карычневымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эхіно́псіс

(н.-лац. echinopsis)

травяністая расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і белымі духмянымі кветкамі, што раскрываюцца ўвечары, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эхіну́ра

(н.-лац. echonuria)

гельмінт сям. акуарыідаў, паразітуе ў арганізме вадаплаўных птушак.

эхінурыёз

(ад эхінура)

глісная хвароба качак, гусей, лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак, якая выклікаецца эхінурай.

эхіуры́ды

(н.-лац. echiurida, ад гр. echis = гадзюка + ura = хвост)

клас кольчатых чарвей; жывуць на вялікіх глыбінях у акіянах.