Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

этымало́гія

(гр. etymologia, ад etymon = ісціна, сапраўднае значэнне слова + logos = вучэнне)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне слоў;

2) паходжанне слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў.

этымо́н

(гр. etymon = ісціна)

зыходнае слова, ад якога паходзіць існуючае ў дадзенай мове слова.

эты́чны

(гр. ethikos)

які адпавядае правілам этыкі, нормам паводзін.

этыялі́раваны

(ад фр. étioler = рабіць бледным, кволым);

э-ыя расліны — расліны, якія выраслі пры нястачы святла, у цемнаце.

этыяло́гія

(ад гр. aitia = прычына + -логія)

раздзел паталогіі, які вывучае прычыны і ўмовы ўзнікнення хвароб.

этыяля́цыя

(ад фр. étioler = рабіць бледным)

страта раслінамі зялёнай афарбоўкі (хларафілу) пры вырастанні іх у цемнаце або ва ўмовах недастатковага асвятлення.