Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

этнабата́ніка

(ад этнас + батаніка)

раздзел батанікі, які вывучае выкарыстанне раслін рознымі этнічнымі групамі насельніцтва зямнога шара.

этнагеагра́фія

(ад этнас + геаграфія)

раздзел этнаграфіі, які вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.

этнагене́з

(ад этнас + -генез)

паходжанне якога-н. народа.

этнаграфі́зм

(ад гр. ethnos = народ + grapho = пішу)

наяўнасць этнаграфічных рыс, асаблівасцей, апісанняў, дэталей дзе-н. (у кнізе, п’есе і інш.).

этнагра́фія

(ад этнас + -графія)

1) навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў;

2) сукупнасць асаблівасцей быту, нораваў, звычаяў, культуры якога-н. народа або мясцовасці (напр. э. Палесся).

этналінгві́стыка

(ад этнас + лінгвістыка)

раздзел мовазнаўства, які вывучае ўзаемасувязь мовы і этнічных фактараў.

этнало́гія

(ад этнас + -логія)

навука, якая вывучае агульныя заканамернасці развіцця чалавечай культуры; народазнаўства.

этнані́міка

(ад этнас + гр. onyma = імя, назва)

раздзел анамастыкі, які вывучае паходжанне і функцыяніраванне этнонімаў.

этнані́мія

(ад этнас + гр. onyma = імя, назва)

сукупнасць назваў народаў, народнасцей і іншых этнічных супольнасцей.

этнапсіхало́гія

(ад этнас + псіхалогія)

адна з галін сацыяльнай псіхалогіі, якая вывучае асаблівасці псіхічнага складу рас і народаў.