эвапара́тар
(ад лац. evaporare = выпарваць)
тэх. прыбор для выпарвання вадкасцей з розных рэчываў; выпарнік.
эвапаро́метр
(ад лац. evaporare = выпарваць + -метр)
прыбор для вымярэння колькасці вады, якая выпараецца з паверхні вадаёма і грунту.
эва́рха
(н.-лац. evarcha)
павук сям. скакуноў, які жыве ў разнатраўі на ўзлесках, паблізу вадаёмаў.
эве́кцыя
(лац. evectio = адхіленне)
адно з перыядычных адхіленняў у руху Месяца пад уздзеяннем сілы прыцяжэння Сонца.
эвентуа́льны
(с.-лац. eventualis, ад лац. eventus = выпадак)
магчымы пры пэўных умовах, акалічнасцях (напр. э-ае супрацоўніцтва).
эве́рнія
(н.-лац. evernia)
кусцісты сумчаты лішайнік сям. усніевых, які расце на кары дрэў, аголенай драўніне, глебе.
эві́кцыя
(лац. evictio = вяртанне судовым шляхам сваёй уласнасці)
юр. пазбаўленне валодання, канфіскацыя рэчы на законнай падставе.
эво́рзія
(лац. evorsio = разбурэнне)
разбуральная дзейнасць вады ў час яе вертыкальнага падзення.