Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шту́рмман

(ням. Sturmmann)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню яфрэйтара.

штуртро́с

(гал. stuurtros, ад stuur = стырно + tros = трос)

трос на судне, які ідзе ад штурвала да румпеля руля і служыць для павароту руля.

штуф

(ням. Stufe)

кавалак мінералу, руды, узяты для даследавання, калекцыі, узору.

шту́цэр

(ням. Stutzen)

1) даўняя ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале;

2) паляўнічая наразная стрэльба вялікага калібру;

3) невялікі патрубак з вонкавай разьбой для злучэння труб паміж сабой, для далучэння іх да рэзервуараў, апаратаў і інш.