Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыркуля́рны

(п.-лац. circularis)

кругавы, звязаны з рухам па крузе (напр. ц. душ, ц-ая піла).

цыркуля́цыя

(лац. circulatio)

1) кругаварот, цячэнне вадкасцей ці газаў па замкнутых сістэмах (напр. ц. крыві ў арганізме);

2) крывая, якая апісваецца суднам пры адхіленні руля на які-н. вугал.

цыркумваляцы́йны

(ад лац. circumvallo = акружаю валам)

які мае адносіны да замкнутай лініі ўмацаванняў вакол асаджанай крэпасці, якія будаваліся тымі, хто асаджаў, каб перашкодзіць праціўніку атрымаць падмацаванні звонку.

цыркумфле́кс

(лац. circumflexus)

лінгв. узыходна-зыходны танічны акцэнт у старажытнагрэчаскай мове.

цыро́з

(гр. kirros = рыжы)

мед. зморшчванне і перабудова структуры органа ў выніку разрастання ў ім злучальнай тканкі (напр. ц. печані), што парушае дзейнасць органа.

цыру́льнік

(польск. cyrulik < с.-лац. cirurgicus, ад гр. cheirurgos)

майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай валасоў.

цырцэ́я

(лац. Circe, ад гр. Kirke = імя німфы-чараўніцы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

перан. жанчына-чараўніца.

цы́рык

(манг. cyryk)

салдат мангольскай арміі.

цырыманія́л

(лац. caeremoniale = кніга абрадавых правіл)

афіцыйна прыняты парадак урачыстых прыёмаў, шэсцяў і інш. (напр. ц адкрыцця алімпіяды).

цырыманія́льны

(лац. caeremonialis)

які адбываецца згодна з цырыманіялам, урачысты (напр. ц-ае шэсце).