Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэспіра́тар

(ад лац. respirare = дыхаць)

прыстасаванне ў выглядзе маскі ці паўмаскі з фільтрам для аховы органаў дыхання ад пылу і шкодных рэчываў.

рэспіра́тарны

(ад лац. respirare = дыхаць)

дыхальны;

р-а інфекцыя — заражэнне праз дыхальныя шляхі.

рэспіра́цыя

(лац. respiratio)

дыханне.

рэспу́бліка

(лац. respublica, ад res = справа + publicus = агульны, усенародны)

форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць выбраным на пэўны тэрмін органам, а таксама краіна з такім дзяржаўным ладам.

рэста́нт

(лац. restans, -ntis = які з’яўляецца лішнім)

нехадавы тавар або лішкі.

рэстара́н

(фр. restaurant)

добра абсталяваная сталовая, звычайна з музыкай, танцамі, дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі.

рэстара́тар

(фр. restaureateur)

уст. уладальнік, гаспадар рэстарана.

рэстара́цыя

(фр. restauration)

уст. тое, што і рэстаран.

рэстаўра́тар

(лац. restaurator)

1) спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў і інш.;

2) той, хто імкнецца вярнуць, аднавіць стары палітычны лад.

рэстаўра́цыя

(лац. restauratio)

1) узнаўленне разбураных ці пашкоджаных ад старасці помнікаў мастацтва, гісторыі, культуры;

2) аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу.