рэ́нта
(
даход ад капіталу, маёмасці або зямлі, які не патрабуе ад уладальніка ніякай прадпрымальніцкай дзейнасці.
рэ́нта
(
даход ад капіталу, маёмасці або зямлі, які не патрабуе ад уладальніка ніякай прадпрымальніцкай дзейнасці.
рэнта́бельнасць
(ад рэнтабельны)
паказчык эканамічнай эфектыўнасці работы прадпрыемстваў, галін вытворчасці за пэўны перыяд, які характарызуе іх прыбытковасць.
рэнта́бельны
(
мэтазгодны з гаспадарчага пункту погляду, прыбытковы, даходны (
рэнтге́н
[
2) прасвечванне нябачнымі (рэнтгенаўскімі) прамянямі;
3) апарат для прасвечвання рэнтгенаўскімі прамянямі;
4) пазасістэмная адзінка вымярэння радыяцыі, роўная 2,58∙10-4
к/кг.
рэнтгена-
[
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з выкарыстаннем рэнтгенаўскіх прамянёў».
рэнтгенагра́ма
(ад рэнтгена- + -грама)
адбітак на фотапласцінцы або плёнцы, атрыманы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
рэнтгенагра́фія
(ад рэнтгена- + -графія)
фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
рэнтгенадыягно́стыка
(ад рэнтгена- + дыягностыка)
распазнаванне захворвання тканак ці органаў чалавека або жывёлы пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
рэнтгенадэфектаскапі́я
(ад рэнтгена- + дэфектаскапія)
метад выяўлення ўнутраных дэфектаў у матэрыялах і вырабах пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.
рэнтгенакімагра́фія
(ад рэнтгена- + кімаграфія)
разнавіднасць рэнтгенаграфіі; метад функцыянальнага рэнтгеналагічнага даследавання чалавека або жывёліны.