Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэмінісцэ́нцыя

(лац. reminiscentia = успаміны)

1) няясныя ўспаміны, а таксама з’ява, якая наводзіць на ўспаміны;

2) адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў літаратурным, музычным і іншым творы.

рэмі́сія

(лац. remissio = памяншэнне, паслабленне)

1) часовае паслабленне або знікненне праяўленняў хваробы;

2) скідка для выраўноўвання сумы плацяжу па рахунку.

рэмітава́ць

(лац. remittere = адсылаць)

перасылаць крэдытору тратты чэкі, тэлеграфныя пераводы, выпісаныя ў замежнай валюце ў рахунак пагашэння доўгу (з дапамогай рымесы).

рэмітэ́нт

(лац. remittens, -ntis = які адсылае)

асоба, на імя якой выпісаны пераводны вэксаль (тратта) для атрымання пэўнай сумы грошай.