Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэканстру́кцыя

(ад рэ- + канструкцыя)

1) карэнная перабудова, пераабсталяванне (напр. р. завода);

2) узнаўленне чаго-н. па рэштках ці па апісанню (напр. р. помніка).

рэканструява́ць

(ад рэ- + канструяваць)

1) перабудоўваць што-н., каб палепшыць, удасканаліць (напр. р. цэх);

2) аднаўляць што-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (напр. р. замак).

рэкапітуля́цыя

(лац. recapitulatio = паўтарэнне)

1) скарочанае паўтарэнне сказанага;

2) зверка ўліковых бухгалтарскіх запісаў з першакрыніцамі для выяўлення памылак;

3) паўтарэнне арганізмамі ў працэсе індывідуальнага развіцця прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам.

рэкардсме́н

(англ. recordsman)

1) спартсмен, які ўстанавіў рэкорд;

2) перан. чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.

рэ́квіем

(лац. requiem, він. ад requies = спакой)

1) музычны твор жалобнага характару;

2) памінальнае каталіцкае набажэнства.

рэквізі́т

(лац. requisitus = неабходны)

1) розныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў тэатры пры пастаноўцы спектакля;

2) неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным;

3) выхадныя дадзеныя кнігі.

рэквізі́цыя

(лац. requisitio = патрабаванне)

прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы.

рэквірэ́нт

(лац. requirens, -ntis = які патрабуе)

уладальнік вэксаляў, які звяртаецца ў натарыяльны або іншы адпаведны орган з патрабаваннем апратэставаць вэксаль.

рэ́кет

(англ. racket, ад rack = мучыць, катаваць)

буйны шантаж, вымагальніцтва шляхам пагроз і насілля.

рэкеці́р

(англ. racketeer)

злачынец, які займаецца рэкетам, шантажыст.