Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

квадры́га

(лац. quadriga)

двухколая антычная калясніца, запрэжаная чацвёркай коней у адзін рад.

квадрыльён

(фр. quadrillion)

лік, які запісваецца ў выглядзе адзінкі з 15 нулямі, а ў некаторых краінах (напр. у Англіі, Германіі) з 24 нулямі.

квадрырэ́ма

(лац. quadriremis, ад quattuor = чатыры + remus = вясло)

баявы карабель у Стараж. Рыме з чатырма радамі вёсел з кожнага борта.

кваза́р

(англ. quasar, ад quasistellar radiosource = квазізоркавая радыекрыніца)

зоркападобная крыніца касмічнага выпрамянення, якая сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.

квазі-

(лац. quasi = нібы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «несапраўдны», «уяўны».

квазіізатрапі́я

(ад квазі + ізатрапія)

ізатрапія, якая выяўляецца толькі ў галінах горных парод, што змяшчаюць дастатковую колькасць структурных элементаў, арыентаваных ва ўсіх напрамках.

квазіі́мпульс

(ад квазі- + імпульс)

вектарная велічыня, аналагічная імпульсу, якая характарызуе стан квазічасцінкі ў перыядычных сістэмах.

квазімо́да

(фр. Quasimodo = персанаж рамана В. Гюго «Сабор Парыжскай Богамацеры»)

перан. пачварны чалавек.

квазіо́птыка

(ад квазі- + оптыка)

галіна фізікі, якая вывучае пашырэнне электрамагнітных хваль з даўжынёй хвалі, меншай за 1—2 мм, ва ўмовах, калі пашырэнне хваляў падначальваецца законам геаметрычнай оптыкі, але дыфракцыйныя з’явы таксама маюць істотнае значэнне.

квазіры́нак

(ад квазі- + рынак)

сфера таварнага абмену, якая не базіруецца на сапраўдных рыначных адносінах і законах; ілжывы рынак.