Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грунто́ўны

(польск. gruntowny)

1) трывалы, глыбокі (напр. г-ыя веды);

2) які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю, абгрунтаваны (напр. г. артыкул).

гру́па

(ням. Gruppe)

1) некалькі асоб, прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца разам, побач (напр. г. коннікаў, г. дамоў);

2) скульптура або фатаграфічны здымак некалькіх асоб;

3) сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў з агульнай прыметай, уласцівасцю (г. крыві);

4) сукупнасць асоб, звязаных агульнай мэтай, ідэяй, працай.

групенфю́рэр

(ням. Gruppenfuhrer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню генерал-лейтэнант.

групе́та

(іт. gruppetto, памянш. ад gruppo = група)

муз. меладычнае ўпрыгожанне з 4—5 нот, якое ўтвараецца чаргаваннем асноўнага гуку з суседнімі верхнім і ніжнім дапаможнымі гукамі (гл. мелізмы).

гру́ца

(польск. gruca, ад ням. Grütze)

ячменныя крупы, а таксама каша з гэтых круп.