Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грынбе́керы

(англ. greenbackers, ад greenbacks = літар. зялёныя спінкі)

удзельнікі фермерскага руху ў ЗША ў першыя дзесяцігоддзі пасля грамадзянскай вайны 1861—1865 гг., якія выступалі супраць скасавання папяровых грошай зялёнага колеру (грынбекаў).

грып

(фр. grippe)

вострая вірусная хвароба эпідэмічнага характару, галоўнымі рысамі якой з’яўляюцца запаленне дыхальных шляхоў і гарачка.

грыф1

(лац. gryphus, ад гр. gryps)

буйная драпежная птушка сям. ястрабіных, якая гняздзіцца на скалах, адзіночных дрэвах і жывіцца мярцвячынай.

грыф2

(ням. Grifï)

1) доўгая, вузкая частка струнных музычных інструментаў, да якой у час ігры прыціскаюць струны;

2) дзяржанне шаблі, шашкі і іншай халоднай зброі;

3) стальны прут атлетычнай штангі, на які надзяваюцца шары, дыскі.

грыф3

(фр. griffe)

афіцыйны надпіс або штамп на дакуменце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр. дакумент з грыфам «Сакрэтна», бланк з грыфам установы).

гры́фала

(н.-лац. grifola)

губавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які расце каля ствалоў дрэў, пнёў пераважна лісцевых парод, зрэдку непасрэдна на драўніне; ядомы.

грыфана́ж

(фр. griffonnage)

эскізы імправізацыйнага характару, найбольш пашыраныя пры маляванні пяром і ў афорце.

гры́фель

(ням. Griffel)

палачка з асобай пароды сланцу для пісання на аспіднай (грыфельнай) дошцы.

грыфо́н

(фр. griffon)

1) даўгашэрсны сабака з пароды выжлаў;

2) крылаты леў з арлінай галавой у антычнай міфалогіі.

грэгары́ны

(н.-лац. gregarinida, ад лац. gregarius = просты, звычайны)

атрад прасцейшых класа спаравікоў, паразітуюць у кішэчніку і поласці цела кольчатых чарвей і насякомых.