Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экасфе́ра

(ад эка- + сфера)

слой атмасферы, што з’яўляецца фізіялагічнай мяжой для палётаў у адкрытай кабіне лятальнага апарата.

экато́п

(ад эка- + гр. topos = месца, становішча)

сукупнасць прыродных фактараў (кліматычных, грунтавых), якая характарызуе пэўную аднародную частку зямлі.

экаты́п

(ад эка- + тып)

група асобін якога-н. віду, якія прыстасаваны да існавання ў пэўным месцы засялення і адрозніваюцца ад іншых груп асобін таго ж віду спадчынна замацаванымі асаблівасцямі.

экацы́д

(ад эка- + -цыд)

знішчэнне жыллёвага асяроддзя народа прымяненнем дэфаліянтаў, гербіцыдаў, разбурэннем дамб і іншых збудаванняў.

эквала́йзер

(англ. equalizer)

тэх. радыёэлектроннае ўстройства ў высакакласных стэрэафанічных комплексах, рэгулятар частотных характарыстык гуку, тэмбру.

эква́тар

(лац. aequator = які выраўноўвае)

уяўная лінія, якая дзеліць зямны шар на два паўшар’і — паўночнае і паўднёвае, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць;

магнітны э. — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю;

нябесны э. — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і.

экватарыя́л

(фр. equatorial, ад лац. aequator = які выраўноўвае)

лінзавы або люстэркавы тэлескоп, які мае дзве восі вярчэння, што дазваляе вызначаць знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.

экватарыя́льны

(ад экватар)

які мае адносіны да экватара, размешчаны на экватары ці каля яго, уласцівы раёнам, размешчаным каля экватара.

эквівале́нт

(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)

1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго;

2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.

эквівале́нтнасць

(ад эквівалентны)

уласцівасць эквівалентнага.